Інцыдэнт з разпыленнем слезацечнага газу ў мінскай 180-й школе адбыўся з удзелам старшакласнікаў. Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія расследавалі здарэнне, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Здарэнне адбылося раніцай 2 лютага — паведамленне пра распылены газ паступіла на лінію 101 у 10.10. Адміністрацыя школы эвакуявала 695 навучэнцаў і выкладчыкаў яшчэ да прыезду адпаведных службаў.
Паводле звестак праваахоўнікаў, газавы балончык у школу прынёс навучэнец 9-га класа. На перапынку ён прадэманстраваў балончык 11-класнікам, якія распылілі газ спачатку на другім паверсе ў мужчынскай прыбіральні, а затым на першым паверсе каля сталовай.
Міліцыя правярае асобаў, якія спрычыніліся да інцыдэнту, інфармуе БЕЛТА.