Следчыя шукалі ў доме Віктара Бабарыкі патаемныя пакоі

Следчыя шукалі ў доме Віктара Бабарыкі патаемныя пакоі

Следчыя шукалі ў доме патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Віктара Бабарыкі патаемныя пакоі. Пра гэта the-village.me распавяла сяброўка яго сям'і Таццяна Кручыніна. Першы раз следчыя наведалі вёску Мачаны Лагойскага раёна 18 чэрвеня, у дзень затрымання палітыка, другі раз — 25 чэрвеня.

"Акрамя трох следчых, прыехала дзяўчына з БРТІ, — расказвае Кручыніна. — Прастуквалі сцены, мералі. Наколькі я разумею, шукалі патаемныя пакоі".

Але ўсе іх высілкі на працягу 3-4 гадзін былі марныя, яны нічога не знайшлі. Прычым, новы ператрус прайшоў не толькі ў доме, але і ў лазні, у гасцявым доміку.

Віктар Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Дагэтуль афіцыйна не названыя артыкулы КК, па якіх яму выставілі абвінавачанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі