Следчы камітэт пракаментаваў арышт Андрэя Бандарэнкі

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай БЕЛТА, упраўленне Следчага камітэту па Мінску “расследуе крымінальную справу ў дачыненні мужчыны, які пазіцыянуе сябе як дырэктар праваабарончай арганізацыі “Платформ інавэйшн”.



Паводле версіі СК, выяўленыя тры эпізоды хуліганскіх дзеянняў, звязаных з прымяненнем гвалту, у тым ліку ў дачыненні жанчын. “Як выяўлена ў часе следства, абвінавачаны, які пазіцыянуе сябе як дырэктар “Платформ інавэйшн”, кожны раз знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення”, — заяўляюць у Следчым камітэце.



Інфармацыю СК распаўсюдзіў пасля таго, як у Інтэрнэце з’явіліся паведамленні, што ў Мінску арыштаваны праваабаронца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі