Вы тут

Следчы камітэт пацвердзіў адхіленне міністра Каўхуты ад пасады

Фота: 1prof.by

Следчы камітэт пацвердзіў, што міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адхілены ад працы Андрэй Каўхута адхілены ад пасады. Ён праходзіць падазраваным па крымінальнай справе аб службовым падлогу. 

Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю цэнтральнага апарата Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч

Расследаваннем справы займаецца Галоўнае следчае ўпраўленне СК. Каўхуту падазраюць у арганізацыі службовага падлогу. Мера стрымання да высокапастаўленага чыноўніка не ўжывалася.

Пра адхіленне міністра ад пасады стала вядома зранку 8 чэрвеня. Паводле інфармацыі партала tut.by, гаворка можа ісці пра факты незаконнага атрымання бюджэтных сродкаў дзяржаўным прадпрыемствам "НВЦ па геалогіі", дзе раней працаваў Каўхута. Сілавікі падазраюць, што чыноўнікі з Мінпрыроды і навукова-вытворчага цэнтра сарвалі дзяржпраграму, якая мусіла абараніць флору і фаўну Беларусі, а таксама знайсці паклады карысных выкапняў. Паводле інфармацыі журналістаў, шкода ацэньваецца ў больш як мільён рублёў.