Следчы камітэт: музыкант Аркадзь Іваноўскі патануў на вадасховішчы "Дразды"

Следчы камітэт: музыкант Аркадзь Іваноўскі патануў на вадасховішчы "Дразды"

Музыкант Аркадзь Іваноўскі патануў на вадасховішчы "Дразды". Пра гэта паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Здарэнне адбылося раніцай 24 чэрвеня. Відавочца паведаміў у экстранныя службы, што ён бачыў невядомага мужчыну, які купаўся, але з вады не выйшаў, на беразе засталіся яго рэчы (у тым ліку дакументы, ключы ад аўтамабіля, на якім ён прыехаў на вадасховішча). Вадалазы знайшлі яго цела без прыкметаў жыцця. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза. Мінскі раённы аддзел СК праводзіць даследчую праверку.

Іваноўскі — апошні гітарыст мулявінскіх "Песняроў". Яму было 59 гадоў. Развітанне з ім пройдзе 26 чэрвеня з 14-й да 15-й гадзіны ў рытуальнай зале на Альшэўскага ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі