Следчы камітэт адмовіўся праводзіць праверку па заяве Паўла Латушкі

Следчы камітэт не бачыць падставаў для праверкі заявы Паўла Латушкі пра масавае збіццё людзей міліцыянтамі пасля затрымання. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе, які падпісаў начальнік галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю С. Цішук. Ён спасылаецца на тое, што ў заяве Латушкі няма звестак "пра канкрэтныя злачынствы, пацярпелых асобаў і іншыя абставіны"

Пры гэтым у Следчым камітэце заяўляюць, што праводзяць праверкі па паведамленнях і заявах, у якіх паведамляецца пра незаконнае ўжыванне фізічнай сілы і спецсродкаў супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Гэты адказ экс-міністр і сябра прэзідыўму Каардынацыйнай рады Павел Латушка апублікаваў у сваім Telegram-акаўнце. 

Адказ Паўлу Латушку са Следчага камітэта / t.me/latushka

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.