Вы тут

Следчы камітэт абяцае прыцягнуць па "крыміналцы" удзельнікаў новых пратэстаў

Марш у Мінску / Еўрарадыё

Упраўленне Следчага Камітэта па Мінску ўзбудзіла крымінальную справу. Яна тычыцца заклікаў у телеграм-каналах ўдзельнічаць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 27 сакавіка.

Як паведамляе БелТА, крымінальная справа распачатая па артыкуле аб арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Следчыя не ўдакладняюць, аб якіх закліках гаворка. Яны нагадваюць, што сярод телеграм-каналаў ёсць тыя, якія ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Следчы камітэт папярэджвае, што людзі, якія паддадуцца заклікам і прымуць удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці.

Тым часам па Мінску прайшлі першыя затрыманні. Сілавікі спыняюць мінакоў ў раёне станцыі метро "Пушкінская". Па вуліцах ездзяць аўтазакі. Шмат спецтэхнікі заўважана ў раёне плошчы Бангалор.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.