"Славянскі базар" будуць ахоўваць оператрады. Лепшыя з іх неўзабаве выберуць

Адбіраць лепшыя оператрады будуць паводле ведання дружыннікамі адміністрацыйнага заканадаўства, а таксама іх фізічнай і маральнай падрыхтоўкі і колькасці выхадаў на дзяжурства. Як адзначыў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Леанід Фармагей, прыцягненне маладых дружыннікаў да аховы грамадскага парадку на канцэртным комплексе дазволіць вызваліць супрацоўнікаў міліцыі для забеспячэння правапарадку ў цэнтры горада і на яго ўскраінах. Мяркуецца, што спаборніцтва стане штогадовым. Прапанову УУС і моладзевай грамадскай арганізацыі сёння на чарговай сесіі падтрымалі дэпутаты Віцебскага абласнога Савету.

Грошай за працу студэнты не атрымаюць, але змогуць бясплатна наведаць фестывальныя мерапрыемствы.

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі