Скульптуры ў мінскім фантане апранулі ў сукенкі (фота)

Скульптуры дзяўчат у фантане “Вянок”, размешчаным у мінскім Парку імя Янкі Купалы, апранулі ў аднолькавыя сукенкі. Як распавялі Еўрарадыё ў “Мінскзелянбудзе”, гэта зроблена спецыяльна да Купалля, якое адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Ідэю прапанаваў Мінгарвыканкам.

“Не ведаю, у чым тут крэатыўная ідэя, але ўсе пытанні да Беллегпрама. Здаецца, ля фантана будзе арганізаваны нейкі паказ вопраткі”, ― тлумачаць спецыялісты “Мінскзелянбуда”.

Пасля свята вопратку здымуць.

Фота: Філіпа Чмыра (з сацыяльных сетак)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі