“Скрадаць крэатывы не крута”. Мелказёраў пераймянуе новы праект праз скандал

Ціўтар “Кайлі Міндоўг” і Мікіта Мелказёраў

Ціўтар “Кайлі Міндоўг” і Мікіта Мелказёраў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Гістарычны праект “Кайлі Міндоўг” Мікіты Мелказёрава пачаўся са скандалу. Пасля запуску 30 жніўня на журналіста пакрыўдзілася візуальная мастачка Караліна Палякова. Бо назву прыдумала яна і тройчы казала, што забараняе яе выкарыстоўваць.

Выявілася, гэта не ўсё, што запазычыў Мелказёраў для новага праекта. Юрыстка Марыя Колесава-Гудзіліна прапаноўвае журналісту прайсці курс па ахове інтэлектуальнай уласнасці.

Еўрарадыё разабралася, што адбываецца.

 

Уяўляла сябе рэперкай і прыдумала панч з “Кайлі Міндоўг”

“Скрадаць крэатывы не крута”. Мелказёраў пераймянуе новы праект праз скандал
Скрыншот з канала “жыццё-маліна” з анонсам новага шоу / Еўрарадыё

Я прыдумала “Кайлі Міндоўг”. Я ўяўляла сябе нейкай рэперкай, якая напісала трэк з панчам пра “Кайлі Міндоўг”, — расказвае Еўрарадыё мастачка. — Мы [з Мікітам Мелказёравым] проста размаўлялі, я напісала пра гэта. Ён неяк узняўся адразу. Кажа: “Слухай, ці можна гэта скрасці?”. Я сказала, канечне, не. Ведаеце, нешта прыходзіць у галаву і ўжо ўяўляеш круты кавалак свайго жыцця з гэтым імём ці крэатывам.

Я яму прапанавала, “давай я зраблю нешта іншае, як сябру дапамагу”. Ён проста сказаў “крута” і пайшоў. Праз нейкі час быў дзень каранацыі Міндоўга. І я назвалася “Кайлі Міндоўг” у ціўтары. Мікіта мне дасылае мой акаунт і кажа: “Гэты ты? А як гэта? Мы ўжо адмалявалі ўвесь фірмовы стыль для гэтай праграмы”. І я кажу: “Не, Мікіта, гэта нельга рабіць”. Праз нейкі час ён паказвае мне, як выглядае застаўка праграмы. Я абурылася і мне непрыемна проста з таго, што красці крэатывы ў сваіх супраць волі — гэта не крута.

Сам Мелказёраў пісаў: “Гісіторыя цікавая з назвай. Раскажу яе-небудзь пазней”.

Я вельмі люблю натхняць людзей, люблю, калі ў людзей нешта сваё атрымліваецца, калі яны глядзяць на мае справы, але такое я ўжо лічу непавагай, — працягвае Караліна Палякова.

 

Гэта сэксізм?

У сеціве сталі актыўна абмяркоўваць сітуацыю. З’явіліся абвіначачанні ў сэксізме, маўляў, зноў мужчына скраў ідэю ў жанчыны і лічыць гэта нармальным. Мікіта Мелказёраў заявіў у сваім Instagram, што зменіць назву.

Мне і камандзе зусім не хацелася распачынаць чарговы канфлікт. Мяркую, нам яны не трэба сёння зусім. Я прызнаю сваю памылку і віну ў тым, што выкарыстаў назву твітара Караліны Паляковай для новага канала. Прашу прабачэння ў Караліны і людзей, якіх гэты кейс абразіў.

Меркаванні накот сэксізму — тут зусім не. Я і каманда маліны паважаем і жанчын, і мужчын. Крэатыў Караліны — цудоўны, я ў яго ўлюбіўся, але своечасова не адрэагаваў на заўвагі, і не маю права яго выкарыстоўваць надалей. Назву канала мы зменім. Буду рады, калі прапануеце свае варыянты новага нэймінга.

Тым часам гэта не ўсё, што запазычыў Мелказёраў. Карона на лога праекта — элемент працы амерыканскага мастака Жана-Мішэля Баскіі.

“Скрадаць крэатывы не крута”. Мелказёраў пераймянуе новы праект праз скандал
Лога праекта Мелказёрава і праца Жана-Мішэля Баскіі / калаж Еўрарадыё

"Людзі забываюць, што яны на тэрыторыі Еўрасаюзу"

Юрыстка Марыя Колесава-Гудзіліна кажа, што могуць быць экспертныя сумневы, наколькі “Кайлі Міндоўг” арыгінальная назва.

Але, калі Караліна атаясамлівала сябе з "Кайлі Міндоўг", то выкарыстанне назвы — парушэнне не толькі аўтарскага права. Тут яшчэ і парушэнне асабістых дадзеных. Бо гэта псеўданім.

Галоўная выснова, якую можна з гэтага зрабіць — людзі забываюць, што знаходзяцца на тэрыторыі Еўрапейскага саюзу і што тут адказнасць значна большая ў сувязі з парушэннем аўтарскага права.

Да выкарыстання працы Жана-Мішэля Баскіі таксама шмат пытанняў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі