Скончаны прыём на бюджэт: найбольш папулярныя ў БДУ айцішнікі і юрысты

15 ліпеня завяршыўся прыём дакументаў на бюджэт у беларускіх ВНУ. Пра тое, хто паступіць, стане вядома толькі заўтра. Самыя высокія балы на міжнародных адносінах БДУ. Самы высокі вынік у БДУ — 394 балы з 400 магчымых. Там жа і складзецца самы высокі прахадны. Зусім не факт, што 374 балы гарантуюць патрапленне на бюджет.

Адзін з самых папулярных факультэтаў у галоўнай ВНУ краіны — факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі: 323 абітурыенты на 276 месцаў.

Традыцыйна мала ўвагі на фізічны і матэматычны факультэты. У Магілёўскім універсітэце імя Куляшова на асобныя спецыяльнасці факультэта матэматыкі і натуральных навук падаліся толькі некалькі абітурыентаў. Напрыклад, на матэматыку-інфарматыку пажадалі паступіць толькі шасцёра на 12 месцаў, на фізіку-інфарматыку толькі двое з 20.

Агулам па краіне конкурс склаў ад двух да пяці чалавек на месца.


Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі