Склад хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянат свету (спіс)

Ён нагадаў, што давялося развітацца з шэрагам гульцоў, якія не вытрымалі канкурэнцыі і згубілі месца ў асноўным складзе. З лагера зборнай з'ехалі нападаючы Арцём Кіслы, абаронцы Алег Гарошка і Андрэй Філічкін, а таксама Андрэй Антонаў. Сёння чакаецца прыезд з-за акіяну Рамана Грабарэнкі.



У спіс патрапілі 25 хакеістаў: брамнікі — Андрэй Мезін ("Авангард", Омск, Расія, КХЛ), Віталь Коваль ("Тарпеда", Ніжні Ноўгарад, Расія, КХЛ), Кевін Лаланд (мінскае "Дынама", КХЛ);

абаронцы — Кірыл Гатавец ("Мілуокі", АХЛ), Раман Грабарэнка ("Олбані", АХЛ), Уладзімір Дзянісаў ("Тарпеда", Ніжні Ноўгарад, КХЛ), Алег Явенка (Масачусецкі ўніверсітэт, NCAA), Андрэй Караў (мінскае "Юнацтва"), Дзмітрый Корабаў ("Сірак'юз Кранч", АХЛ), Мікалай Стасенка ("Северсталь", Чарапавец, Расія, КХЛ), Іван Усенка (мінскае "Дынама");



нападаючыя — Аляксей Яфіменка, Аляксей Калюжны, Аляксандр Кітараў, Андрэй Стась (усе — мінскае "Дынама"), Арцём Волкаў ("Юнацтва"), Міхаіл Грабоўскі ("Вашынгтон", НХЛ), Яўген Кавыршын ("Северсталь"), Канстанцін Кальцоў ("Атлант", Мыцішчы, Расія, КХЛ), Андрэй Касціцын ("Трактар", Чалябінск, Расія, КХЛ), Сяргей Касціцын ("Авангард", Омск, Расія, КХЛ), Мікіта Восіпаў ("Металург", Жлобін), Джэф Плат ("Лакаматыў", Яраслаўль, КХЛ), Андрэй Сцяпанаў ("Амур", Уладзівасток, Расія, КХЛ), Аляксей Угараў ("Адмірал", Уладзівасток, КХЛ).



Нагадаем, зборная Беларусі згуляе свой першы матч у пятніцу, 9 траўня. Пачатак у 20.45 на "Мінск-Арэне".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі