Скандал на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне: беларусы дыскваліфікавалі нарвежцаў

Скандал на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне: беларусы дыскваліфікавалі нарвежцаў

Скандал разгараецца на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах. IBU дыскваліфікаваў зборную Нарвегіі, якая заняла трэцяе месца ў змяшанай гонцы 27 лютага. 

Як распавядала Еўрарадыё, першае месца ў спаборніцтвах заняла каманда Украіны, на другім месцы апынуліся расіяне, а трэцяе — у зборнай Нарвегіі. Аднак беларус Сяргей Бачарнікаў падаў пратэст і заявіў, што нарвежскі трэнер Аляксандр Андэрсен выштурхнуў яго з трасы на апошнім крузе. Гэта дазволіла нарвежскай камандзе абагнаць беларусаў і заваяваць медаль чэмпіянату.  

Дзеянні нарвежца не трапілі на відэакамеру, але знайшоўся сведка — прадстаўнік зборнай Расіі. 

IBU дыскваліфікаваў нарвежскую каманду, у выніку беларусы атрымалі бронзу чэмпіянату. 

Аднак гэтае рашэнне, піша "Прессбол", не канчатковае. Цяпер ужо нарвежцы падалі апеляцыю на рашэнне арганізатараў. 

Суддзі адклалі ўзнагароджанне, якое мусіла адбыцца сёння, на суботу. Да таго часу плануецца вынесці канчатковае рашэнне па скандальнай сітуацыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі