СКА на апошніх секундах упусціў перамогу ў матчы з "Мяшкоў-Брэстам"

СКА — "Мяшкоў-Брэст" / vk.com/skaminskhandball

Мінскі СКА на апошніх секундах упусціў перамогу ў матчы з "Мяшкоў-Брэстам". Выніковы лік паядынка 4-га тура мужчынскага чэмпіянату Беларусі па гандболе — 27:27 (13:11). У апошняй атацы армейцы парушылі правілы, мяч атрымалі госці, якія арганізавалі хуткую контратаку. І Максім Баранаў зраўняў лік за імгненні да сірэны.

У "Мяшкоў-Брэста" 7 ачкоў, у СКА — 6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.