СК заявіў, што Мікіта Крыўцоў скончыў жыццё самагубствам

СК заявіў, што Мікіта Крыўцоў скончыў жыццё самагубствам

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску заявіла, што 28-гадовы Мікіта Крыўцоў скончыў жыццё самагубствам. Таму крымінальнай справы па факце яго смерці не будзе. Пра гэта следчыя паведамілі інфармагенцтву "Мінск-Навіны". 

Мікіта Крыўцоў удзельнічаў у акцыях пратэсту ў Мінску і знік 12 жніўня. Праз 10 дзён, 22 жніўня, яго цела знайшлі ў лесапаласе каля вуліцы Парніковай у сталіцы.

"Па словах жонкі, незадоўга да здарэння яны прынялі рашэнне аб скасаванні шлюбу. Жанчына распавяла, што напярэдадні знікнення, 11 жніўня, Крыўцоў зранку прыехаў дадому, сабраў рэчы і пайшоў у невядомым напрамку. Пры гэтым ён растлумачыў, што плануе хавацца ад праваахоўных органаў", — паведаміў начальнік аддзела Следчага ўпраўлення УСК па Мінску Віктар Грамовіч.

Следчыя падкрэсліваюць, што Крыўцова ў сувязі з удзелам у пратэстах не затрымлівалі і не каралі. 

"Выснова пра самагубства М. Крыўцова зробленая на падставе абставінаў, зафіксаваных на месцы выяўлення трупа: адсутнасць слядоў барацьбы і валачэння як на месцы здарэння, так і на целе, высноў судова-медыцынскай экспертызы аб прычынах і часе наступлення смерці, а таксама іншых матэрыялаў праверкі", — канстуте Грамовіч. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі