СК працягвае расследаваць здарэнне з дзіцячым батутам у Горках

Следчы камітэт працягвае расследванне па факце здарэння ў Горках, калі ў выніку перакульвання батута пацярпелі 9 дзяцей. Яго вынікі могуць быць агучаныя ў ліпені. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта:

"На дадзены момант праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставінаў таго, што адбылося. Тэрміны расследвання займаюць 2 месяцы".

Нагадаем, надзіманы батут у Горках перакуліўся 4 траўня. Ён знаходзіўся на дзіцячай пляцоўцы ў двары аднаго з жылых дамоў па вуліцы Вакзальная. У момант, калі адбылося здарэнне, на батуце знаходзілася 7 дзяцей ва ўзросце ад 2,5 да 10 гадоў, яшчэ двое стаялі побач. Усіх іх шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці, пазней выпісалі.

5 траўня была распачатая крымінальная справа па артыкуле "неналежнае аказанне паслуг". Індывідуальны прадпрымальнік, якому належыць батут, быў затрыманы, а на яго маёмасць (на суму звыш 100 мільёнаў рублёў) наклалі арышт "з мэтай гарантыі пакрыцця нанесеных страт пацярпелым". Мяркуецца, што надзіманы батут не быў замацаваны і яго перакуліла моцным парывам ветру.

У Горках затрымалі ІП, гаспадара батута, на якім пацярпелі дзеці

Следчыя мяркуюць, што батут у Горках, які перакуліўся, быў незамацаваны

“Унук пяць хвілін пакатаўся, і раптам дзяцей накрыла горка”

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі