У Горках затрымалі ІП, гаспадара батута, на якім пацярпелі дзеці

5 траўня была распачатая крымінальная справа па факце здарэння з дзецьмі ў Горках. Учора там на адной з дзіцячых пляцовак перакуліўся надзіманы батут, пацярпелі 9 дзяцей ва ўзросце ад 2,5 да 10 гадоў, некалькі з іх яшчэ знаходзяцца ў мясцовай бальніцы.

Як паведаміў старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў, крымінальную справу распачалі па артыкуле "неналежнае аказанне паслуг". Індывідуальны прадпрымальнік, якому належыць батут, затрыманы да высвятлення абставін здарэння. Мяркуецца, што надзіманы батут не быў замацаваны і яго перакуліла моцным парывам ветру, інфармуе БЕЛТА.

Следчыя мяркуюць, што батут у Горках, які перакуліўся, быў незамацаваны

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі