СК — пра трагедыю ў Мінску, дзе мужчына выкінуў з балкона дзіця і скокнуў сам

СК — пра трагедыю ў Мінску, дзе мужчына выкінуў з балкона дзіця і скокнуў сам

Па факце гібелі ў Мінску мужчыны і дзіцяці распачата крымінальная справа, артыкул — "Забойства заведама малалетняга" (п. 2 ч. 2 арт. 139 КК), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Як паведамляла Еўрарадыё, трагедыя здарылася раніцай 30 чэрвеня — з акна жылога дома па вуліцы Грыбаедава скокнуў мужчына. Сцвярджалася, што перад гэтым ён выкінуў з акна дзіця і сабаку. Як піша kp.by, суседзі кажуць, што мужчына не хацеў аддаваць жонцы дачку. Бацьку было 34 гады, дачцэ — 1,5 года.

СК пацвярджае, што каля дома былі знойдзены целы мужчыны, дзіцяці і сабакі. У іх былі "прыкметы падзення з вышыні". Высветлілася, што мужчына быў дома з дачкой. У нейкі момант ён сабраў рэчы сваёй былой 29-гадовай сужыцельніцы і падпаліў іх у ванным пакоі. Пасля гэтага ён узяў дачку, сабаку і пайшоў на агульны балкон 24-га паверха. Спачатку мужчына скінуў сабаку, пасля — дачку. Тады ён скокнуў сам.

Мяркуецца, што мужчына ўчыніў гэта на глебе канфлікту з былой сужыцельніцай — маці дзяўчынкі. Следчыя атрымалі запісы камер відэаназірання, апыталі сведкаў, сваякоў дзіцяці і знаёмых мужчыны. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.

СК — пра трагедыю ў Мінску, дзе мужчына выкінуў з балкона дзіця і скокнуў сам
sk.gov.by
СК — пра трагедыю ў Мінску, дзе мужчына выкінуў з балкона дзіця і скокнуў сам
sk.gov.by
СК — пра трагедыю ў Мінску, дзе мужчына выкінуў з балкона дзіця і скокнуў сам
sk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі