СК пра моцна збітага хлопца: ён быў актыўным удзельнікам беспарадкаў

СК пра моцна збітага хлопца: ён быў актыўным удзельнікам беспарадкаў

Следчы камітэт распавёў, што Цімур М. — хлопец, якога ўночы на 13 жніўня моцна збітым даставілі ў 3-цю дзіцячую лякарню, — быў актыўным удзельнікам масавых беспарадкаў. І нават размясцілі ў відэадоказы яго ўдзелу.

Што праўда, апублікаванае відэа не тлумачыць стан, у якім хлопца прывезлі ў лякарню пасля затрымання і часу, праведзенага ў Партызанскім РУУС. У хлопца былі медыкаментозная кома, чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу, адкрыты пералом скулы, сутаргавы сіндром, параарбітальная гематома справа, множныя ўдары мяккіх тканяў і канечнасцяў, траўматычныя эрозіі рагавіцы абодвух вачэй.

Тым не менш, як паведамляе ТГ-канал СК, следчыя праводзяць праверку па факце траўмавання 17-гадовага падлетка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі