СК перадаў справы Ціханоўскай і Латушкі ў пракуратуру для адпраўкі ў суд

Дзмітрый Гара (справа) на дакладзе ў Аляксандра Лякашэнкі / БЕЛТА
Дзмітрый Гара (справа) на дакладзе ў Аляксандра Лякашэнкі / БЕЛТА

29 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Следчага камітэта Дзмітрыя Гару. Той расказаў пра раследаванне "экстрэмісцкіх спраў".

"Чвэрць усіх крымінальных спраў, якія былі пачатаныя па экстрэмісцкай накіраванасці, накіраваныя ў суды за 10 месяцаў бягучага года. Гэта значыць, у гэтым кірунку ў нас адзначаецца станоўчая тэндэнцыя", — цытуе БЕЛТА словы Дзмітрыя Гары.

Таксама кіраўнік Следчага камітэта расказаў пра справы так званай "спецыяльнай вытворчасці". Гаворка ідзе пра падрыхтоўку завочных судоў супраць палітычных эмігрантаў. Па словах Дзмітрыя Гары, ён расказаў пра справы, перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд.

"Даложана, што ў цяперашні час адвакаты, прызначаныя па крымінальных справах, знаёмяцца з матэрыяламі справы ў дачыненні да Ціханоўскай, Латушкі ды іншых чальцоў... Не буду нават называць гэтую арганізацыю... Якія ўявілі сябе кіраўніцтвам нашай краіны. Гэтая справа таксама ў бліжэйшы час будзе накіраваная", — заявіў кіраўнік СК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі