СК пачаў крымінальную справу за бел-чырвона-белы сцяг на плошчы Леніна ў Гомелі

СК пачаў крымінальную справу за бел-чырвона-белы сцяг на плошчы Леніна ў Гомелі

У Гомелі Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за факт узняцця бел-чырвона-белага сцяга на плошчы Леніна. Пра гэта "Моцным навінам" паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. Па яе словах, следчыя высвятляюць акалічнасці інцыдэнта.

Нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на плошчы Леніна быў узняты ў нядзелю, 16 жніўня. У гэты дзень у Гомелі, як і па ўсёй краіне, праходзіла мірная акцыя пратэсту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі