Сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines адмяніла ўсе рэйсы ў Беларусь

Сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines адмяніла ўсе рэйсы ў Беларусь

Сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines адмяніла ўсе рэйсы ў Беларусь. Пра гэта яна паведаміла ў Twitter. Авіякампанія спасылаецца на "крытычную сітуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы". Адзначаецца, што "цяжка ідэнтыфікаваць пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Беларусь у якасці канчатковага пункта прызначэння, і імігрантаў". Таму "палёты неадкладна прыпыняюцца". Такім чынам ліквідаваны адзін з каналаў, па якім у Беларусь дастаўляліся мігранты, якія пасля спрабавалі нелегальна трапіць у краіны ЕС. Cham Wings Airlines пайшла на такі крок пад пагрозай заходніх санкцый.

Раней спыніў прамыя палёты грамадзянскай авіяцыі ў Беларусь Ірак. А турэцкая авіякампанія Turkish Airlines паабяцала не перавозіць грамадзян Ірака, Сірыі і Емена з Турцыі ў нашу краіну. Таксама перад пагрозай санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі