Сірыя гатовая цалкам адмовіцца ад хімічнай зброі

Пра гэта заявіў у аўторак міністр замежных спраў Сірыі Валід аль-Муалем.



Таксама сірыйскія ўлады згодныя аб'явіць аб аб'ектах хімічнай зброі на сваёй тэрыторыі і цалкам спыніць яе вытворчасць. "Мы гатовыя прадэманстраваць аб'екты з хімічнай зброяй прадстаўнікам Расіі, іншых дзяржаваў і ААН", — цытуе словы сірыйскага міністра РІА "Новости".
 

Нагадаем, ЗША планавалі нанесці ўдар па шэрагу вайсковых аб'ектаў у Сірыі ў адказ на хімічную атаку ў прыгарадах Дамаска, адказнасць за якую ўсклалі на сірыйскае кіраўніцтва. У Сірыі ўжо больш за два гады працягваецца грамадзянская вайна, ахвярамі якой сталі каля 100 тысяч чалавек.

Фота — ria.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі