У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні, магчымы град. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах магчымае шквалістае ўзмацненне да 15-20 метраў.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад 26 да 32 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net