Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер у сераду, магчымы мокры снег

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер у сераду, магчымы мокры снег

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер месцамі ў Беларусі ў сераду. Уначы на захадзе, а раніцай і ўдзень амаль па ўсёй краіне магчымыя дажджы. На паўночным усходзе можа прайсці мокры снег.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -5 градусаў па ўсходзе да +8 па захадзе (у Мінску — ад +2 да +4), у дзённыя гадзіны — 8-14 цяпла (на захадзе — да +16, у сталіцы — ад +10 да +12 градусаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі