Сіноптыкі абяцаюць чарговае пацяпленне: у чацвер +7 і дождж

У першую палову тыдня ў сталічным рэгіёне будзе даволі холадна, паведамляе Першы канал. Тэмпература паветра ўначы да 6 градусаў марозу, а ў ноч на 20 лютага да мінус 12.
Днём чакаецца ад плюс 3 па захадзе да мінус 5 па ўсходзе Мінскай вобласці. Пройдзе снег, мокры снег.

Але ўжо з чацвярга Беларусь апынецца пад уплывам Атлантыкі. Снег зменіцца на дождж, а тэмпература паветра павысіцца. Ноччу будзе ад мінус 2 да плюс 4, днём ад 1 да 7 градусаў цяпла.

Такім чынам, па словах спецыялістаў, сярэднясутачная тэмпература напрыканцы тыдня перавысіць кліматычную норму на 5-8 градусаў. У Мінску заўтра воблачна з праясненнямі. Часам снег, мокры снег, парывісты вецер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі