Сіноптыкі абвясцілі на аўторак аранжавы ўзровень у Беларусі

Галалёдзіца, ілюстрацыйнае фота

Галалёдзіца, ілюстрацыйнае фота

У аўторак, 3 сакавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку месцамі, а па паўночным усходзе ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі — снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе — з дажджом. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Уначы і зранку ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі на дарогах прагназуецца галалёдзіца. Сіноптыкі з гэтай нагоды абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны.

Тэрмометры пакажуць уначы -3...+3 градусы. Месцамі па краіне тэмпература паветра будзе паніжацца да 4-8 градусаў марозу. Удзень прагназуецца 1-7 градусаў вышэй за нуль, па Брэсцкай вобласці чакаецца да +10 градусаў.

4 сакавіка месцамі па Беларусі таксама прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны, удзень месцамі — парывісты.

Уначы прагназуецца ад 0 да 6 градусаў са знакам "мінус", у заходніх і паўночна-заходніх раёнах Беларусі чакаецца 1-2 градусы цяпла. Удзень чакаецца ад +2 градусаў па паўночным усходзе да +12  па паўднёвым захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.