Вы тут

Сілавікі зладзілі ператрус у офісе Свабоднага прафсаюза металістаў

Сілавікі ў балаклавах / Еўрарадыё, архіўнае фота

У офісе Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) на вуліцы Аранскай у Мінску адбываецца ператрус. Яго ладзяць каля 10 чалавек у балаклавах, паведамляюць праваабаронцы.

Раней, 23 сакавіка, быў затрыманы намеснік старшыні СПМ Аляксандр Еўдакімчык. На наступны дзень яго асудзілі паводле артыкула 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам). Суд прызначыў Еўдакімчыку 15 сутак арышту.

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" іншы незалежны прафсаюз — РЭП.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.