Сілавікі затрымалі за пратэсты аднаго з топ-менеджараў БелАЗа

Кадр з "пакаяльнага відэа " / сацсеткі сілавікоў

Кадр з "пакаяльнага відэа " / сацсеткі сілавікоў

Стала вядома пра затрыманне дырэктара цэнтра тэхнічнай падтрымкі "КМА-БелАЗ" у Белгародскай вобласці Расіі Андрэя Фёдарава. "Пакаяльнае відэа" з ім з'явілася ў канале сілавікоў. Мужчына сядзеў у кадры ў падранай кашулі — рукавы былі разарваныя такім чынам, каб сталі бачныя татуіроўкі з нацыянальнымі сімваламі.

Чалавек у кадры на відэа "прызнаецца", што "два разы ўдзельнічаў у нядзельных маршах, пару разоў пакінуў негатыўныя каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў [міліцыі. — Заўв. рэд.]". Аўтары гэтага відэа таксама вырашылі паведаміць пра тое, колькі зарабляў затрыманы — атрымліваў "сярэдні заробак 7 тысяч рублёў на месяц". Быў нават апублікаваны скрыншот SMS-паведамлення банка пасля залічэння зарплаты.

Силовики задержали за протесты одного из топ-менеджеров БелАЗа
Андрэй Фёдараў / @radiosvaboda

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі