Вы тут

Сілавікі праслухоўвалі сям'ю Рамана Бандарэнкі пасля яго смерці

Рыгор Азаронак / СТБ

Пасля смерці Рамана Бандарэнкі сілавікі праслухоўвалі тэлефонныя размовы яго сваякоў. Гэта вынікае з сюжэту, паказанага на тэлеканале СТБ. Аўтар сюжэту — сумна вядомы Рыгор Азаронак

У сюжэце паведамляецца, што гэта размовы маці Рамана і яго ўдавы з нейкімі неназванымі асобамі. На падставе чаго вялося праслухоўванне сваякоў Бандарэнкі, не ўдакладняецца. Ці была выдадзеная на гэта санкцыя пракурора — таксама.

Праслухоўванне вялося яшчэ як мінімум у дзень пахавання Бандарэнкі. Яны датычаць пахавання Рамана і звароту ў міжнародныя структуры з нагоды яго забойства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.