Вы тут

Сілавік і суддзя атрымалі "рытуальныя кошыкі як атрыбуты пахавальнай цырымоніі"

Міліцыянер / Ілюстрацыйнае фота Мінск-навіны

У суд перадалі крымінальную справу, распачатую ў дачыненні 40-гадовага жыхара Стаўбцоўскага раёна. Мужчыну будуць судзіць за пагрозы міліцыянеру і суддзі. Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, ён "дзейнічаў у групе асобаў". У чэрвені ўначы каля дома міліцыянера і па месцы жыхарства суддзі з'явіліся "рытуальныя кошыкі як атрыбуты пахавальнай цырымоніі". Да іх былі прыкладзены запіскі "з пагрозамі прымянення гвалту".

Абвінавачаны сваёй віны не прызнае. Ён па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай.

Падобныя акцыі ў дачыненні сілавікоў, чыноўнікаў, суддзяў пачалі адбывацца ў розных рэгіёнах краіны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.