Экс-дырэктарку гродзенскага дзіцячага хоспіса завочна асудзілі на 9 гадоў

Вольга Вялічка

Вольга Вялічка / hrodna.life

Дзевяць гадоў пазбаўлення волі і 12 трысяч рублёў штрафу. Такі прысуд завочна вынеслі былой дырэктарцы Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вользе Вялічка 2 жніўня, паведамляе "Гродна Плюс".

На палітуцякачку 5 сакавіка пачалі спецвытворчасць. Судзілі яе па сямі артыкулах КК:

— арт. 342 ч. (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
— арт. 367 ч. 2 (паклёп на Лукашэнку);
— арт. 210 ч. 3 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі);
— арт. 203.1 ч. 3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных);
— арт. 361.4 ч. 2 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
— арт. 130 ч. 1 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці);
— арт. 193.1 (незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці (выключана з 19.07.2019).

Вольга Вялічна пакінула Беларусь пасля 2020 года, ратуючыся ад палітычнага пераследу. Дзіцячы хоспіс, якім яна кіравала, юрыдычна ліквідавалі ў 2021 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі