Вы тут

Signal праект, які прапагандаваў стрыт-арт-рух у Беларусі, аб'явіў пра закрыццё

Фота Еўрарадыё

Signal праект, які з 2011 года прапагандаваў мастацтва стрыт-арта ў Беларусі і ладзіў мурал-фестывалі Urban Myths і MustAct-MustArt, закрыўся. Паведамленне пра гэта з'явілася на старонцы суполкі ў Фэйсбуку, пасля чаго сама старонка была выдаленая. 

Каардынатар праекта, Алег Ларычаў, даваць разгорнуты каментарый наконт сітуацыі адмовіўся.

"Гэта нічога не прыносіць, — коратка сказаў ён у размове з Еўрарадыё. — Магчыма, праект працягне нехта іншы".

Signal першы публікаваў на сваіх старонках інфармацыю пра новыя графіці і муралы, якія з'яўляліся на сценах Мінска і іншых беларускіх гарадоў. Ён жа паведамляў пра метамарфозы, якія здараліся як з малюнкамі на сценах (напрыклад, іх замалёваў ЖЭС), так і з мастакамі.

Апошняя з іх мела месца ў сярэдзіне верасня. Тады ў Мінску стартаваў фестываль Urban Myths, у межах якога ў сталіцу прыехаў знакаміты аргентынскі мастак Франчэска Басалеці. Эскіз будучага мурала доўга ўзгадняўся ўладамі Мінска, сам мастак пабываў у Кастрычніцкім РУУСе, дзе ў яго правяралі дакументы. Грошы на муралы Signal збіраў праз крандфандынг.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі