Сідорскі сцвярджае, што падзенне эканомікі спыненае, далей будзе яе рост

Спад беларускай эканомікі закончыўся і чакаецца аднаўленне тэндэнцыі яе эканамічнага росту. Такую заяву на пасяджэнні Савета міністраў зрабіў прэм'ер Сяргей Сідорскі, паведамляе "Интерфакс-Запад".
Сідорскі прызнаўся, што аптымізм у яго з'явіўся пасля азнаямлення з вынікамі развіцця беларускай эканомікі за першыя пяць месяцаў 2009 года. Пры гэтым прэм'ер-міністр спаслаўся на задачу, якую паставіў кіраўнік краіны — зрабіць значны крок наперад у сціслыя тэрміны. Найперш гэта датычыць рэалізацыі беларускай прадукцыі на знешніх рынках, дзе стварыліся "ўнікальныя магчымасці" для нашай эканомікі.