Шыкоўная справаздача з адкрыцця Лядовага палаца ў Пружанах ад "БелТА"

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенства "БелТА" надзвычай аператыўна выдала адразу дзве навіны з адкрыцця Лядовага палаца ў Пружанах. На мерапрыемстве прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка, таму "БелТА" не магла абмінуць гэтую падзею. Пад загалоўкам: "У раённых гарадах Беларусі будуць стварацца ўмовы для развіцця спорту - А.Лукашэнка" (18:07) змешчаная наступная навіна:

"У раённых гарадах Беларусі будуць стварацца ўмовы для развіцця спорту. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Лядовага палаца ў Пружанах.-0-"

Пад загалоўкам: "Спартовыя аб'екты ў Беларусі карыстаюцца папулярнасцю - прэзідэнт" (18:13) хаваецца наступны тэкст:

"Спартовыя аб'екты ў Беларусі карыстаюцца папулярнасцю. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Лядовага палаца ў Пружанах.-0-"

Ну што тут скажаш? Сцісласць - сястра таленту.

Нават шкада, што праз 25 хвілінаў першую навіну такі дапоўнілі яшчэ двума абзацамі актуальнай інфармацыі з Пружанаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі