Шведскі гурт KENT выдаў новы альбом і прэзентаваў кліп (відэа)

Шведскія поп-рокеры Kent выдалі новы альбом "Rod" ( "Чырвоны"). Пласцінка з’явілася на паліцах музычных крам 6-га лістапада – але толькі ў Швецыі. Праца над дыскам вялася на працягу 2008-2009-га гадоў на студыях у Н’ю-Ёрку, Берліне і Стакгольме. Прадзюсерам новага лонгплэя гурта выступіў Ён "Джошуа" Шуман, які працаваў і над папярэднімі рэлізамі гурта.

"Rod" выпушчаны ў выглядзе звычайнага і "калекцыйнага" выдання. "Калекцыйнае" складаецца з 11-трэкавага CD, USB-флэшкі з mp3-файламі, 3-х десяцідзюймавых вінілавых пласцінак і дызанерскага 188-старонкавага буклета.

Нагадаем, што дыскаграфія Kent налічае восем альбомаў, два з якіх – "Isola" (1997) і "Hagnesta Hill" (2000) прадубляваныя ў англамоўным варыянце. Дзякуючы гэтым кружэлкам, швецкія рокеры атрымалі вядомасць і за межамі роднай краіны.

Фота: forum.ellegirl.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі