Шуневіч распавёў, дзе ў Беларусі збіраюцца працаўладкоўваць былых асуджаных
![Шуневіч распавёў, дзе ў Беларусі збіраюцца працаўладкоўваць былых асуджаных](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/959332857ria715.jpg.webp?itok=4XydyS3s)
Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч распавёў, дзе ў Беларусі збіраюцца працаўладкоўваць былых асуджаных з мэтай іх сацыяльнай рэабілітацыі. МУС займаецца распрацоўкай спецыяльнага праекту, які прадугледжвае працаўладкаванне на сельгаспрадпрыемствы. У прыватнасці, у структуры крымінальна-выхаваўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў плануецца стварыць спецыялізаванае сельгаспрадпрыемства. У якасці эксперыментальнай базы выбралі прадпрыемства “Хутар-Агра” ў Светлагорскім раёне. Рыхтуюцца дакументы аб яго перадачы МУС.
“Калі ўсё атрымаецца, то дадзены вопыт перамесцім на ўсе тэрытарыяльныя ўпраўленні ўнутраных спраў, акрамя Мінску”, — цытуе словы Шуневіча БЕЛТА. Міністр перакананы, што новаўвядзенне дапаможа знізіць рэцыдыў сярод былых асуджаных, дапаможа ім “уліцца ў грамадства, атрымліваць зарплату, будаваць сем’і, гадаваць дзяцей, выплачваць іскі”.