Шуневіч пра крадзеж $270 тысяч з ГУБАЗіК: Падазраванага шукаем праз Інтэрпол

Шуневіч пра крадзеж $270 тысяч з ГУБАЗіК: Падазраванага шукаем праз Інтэрпол

Чалавека, які скраў 270 тысяч долараў з сейфа ГУБАЗіК МУС, шукаюць праз Інтэрпол. Пра такую заяву міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча паведамляе tut.by. Зламысніка перададуць Беларусі, як толькі ён пакіне краіну, у якой атрымаў грамадзянства.

"На жаль, мы не змаглі прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці, замежная дзяржава адмовілася яго выдаваць, бо ён прыняў грамадзянства гэтай краіны. Але ён абвешчаны ў вышук па лініі Інтэрпола. Як толькі ён выедзе за межы гэтай дзяржавы, ён будзе выдадзены Беларусі для прыцягнення да крымінальнай адказнасці", — заявіў Шуневіч.

Як паведамлялася раней, на пачатку снежня, на праваслаўнае Нараджэнне Хрыстова, з сейфа ў будынку Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС былі скрадзеныя амаль 270 тысяч долараў.

Падазраваным у крадзяжы называюць экс-супрацоўніка ГУБАЗіК МУС. Паведамлялася, што ён забраў грошы з сейфа напарніка з дапамогай запаснога ключа. У той жа дзень ён з'ехаў ва Украіну, а адтуль — у Румынію. Там мужчыну затрымалі па лініі Інтэрпола, аднак адпусцілі, бо ён атрымаў грамадзянства гэтай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі