Вы тут

Шуневіч адкрыў у Мінску помнік царскаму паліцэйскаму з сабачкам. Фота

Фота: mvd.gov.by

2 сакавіка, за два дні да 100-годдзя беларускай міліцыі, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч адкрыў у Мінску помнік царскаму паліцэйскаму з сабачкам. Цырымонія прайшла на вуліцы Гарадскі Вал побач з музеем цэнтра культурна-выхаваўчай працы МУС.

Шуневіч заявіў, што вобраз гарадавога зборны. "Я лічу, што гэта вельмі сімвалічная фігура, — цытуе словы міністра прэс-служба МУС. — Яна ўвасабляе сабой парадак і спакой на вуліцах горада, тое, што сёння забяспечвае Міністэрства ўнутраных спраў, і тое, што з'яўляецца візітнай карткай нашага ведамства і нашай дзяржавы".

Ва ўрачыстасці паўдзельнічалі міністр культуры Барыс Святлоў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Апошні адзначыў, што новы "культурны аб'ект" атрымае статус знакавага і "будзе ўпрыгожваць сталіцу".

Раней Еўрарадыё адзначала, што рашэнне зрабіць манумент менавіта царскаму гарадавому, якога фактычна першыя мінскія міліцыянеры ў 1917 годзе і замянілі, даволі дзіўнае.

Фота: mvd.gov.by
Фота: mvd.gov.by
Фота: mvd.gov.by
Фота: mvd.gov.by