Вы тут

Штомесяц авіягаліна Беларусі губляе ад санкцый каля 10,3 мільёна долараў

У Мінску падлічылі страты ад авіясанкцыяў / Еўрарадыё

Каля 10,3 мільёна долараў штомесяц губляе авіяцыйная галіна Беларусі ад санкцыяў. Такую лічбу назваў віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БЕЛТА.

"Толькі вымушаны аблёт тэрыторыі Украіны пацягнуў за сабой павелічэнне агульнага часу выканання і значны рост выдаткаў, які за ліпень-снежань 2021 арыенціровачна складзе каля 5 мільёнаў долараў", — патлумачыў чыноўнік.

Ён заявіў, што перад авіятранспартам стаіць складаная задача кампенсаваць страты.

Пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску краіны ЕС, Вялікабрытанія і Украіна закрылі сваё неба для Беларусі, а таксама загадалі сваім авіякампаніям аблятаць нашу краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.