Штодзень 10-20 беларусаў і расіян у Літве заяўляюць пра падтрымку вайны

Беларусы і расіяне, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне, спрабуюць трапіць у Літву / er.ru, ілюстрацыйнае фота
Беларусы і расіяне, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне, спрабуюць трапіць у Літву / er.ru, ілюстрацыйнае фота

Кожны дзень ад 10 да 20 грамадзян Беларусі і Расіі пішуць у міграцыйных анкетах у Літве, што падтрымліваюць вайну ва Украіне. Такія лічбы назвала дырэктарка Дэпартамэнту міграцыі Літвы Эвеліна Гудзінскайце, піша Vakarų ekspresas.

У Літве ў снежні 2022-га для грамадзян Беларусі і Расіі, якія афармляюць дакументы на атрыманне нацыянальнай візы ці дазвол на жыхарства, увялі спецыяльную анкету з пытаннем пра стаўленне да вайны ва Украіне. Тым, хто падтрымлівае вайну, не выдаюць ні візу, ні дазвол на жыхарства ў Літве.

Паводле Гудзінскайце, беларусаў і расіян просяць у анкеце адказаць на восем пытанняў асабістага характару і на два палітычныя — пра стаўленне да нападу Расіі на Украіну і прыналежнасць Крыма.

"Некаторыя кажуць, што яны апалітычныя, што іх не цікавяць гэтыя пытанні. Але калі ты ў такой сітуацыі і ідзе вайна, ты не можаш уседзець на двух крэслах. Сапраўды дзіўна, колькі людзей на расійскім баку", — канстатуе Гудзінскайце.

Яна мяркуе, што некаторыя людзі даюць такія адказы, бо залежаць ад дзяржаўных структур на радзіме. Напрыклад, расіяне, якія падтрымліваюць Украіну, могуць страціць пенсіі з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі