Штодня Украіна губляе на фронце забітымі да сотні салдатаў

Штодня Украіна губляе на фронце забітымі да сотні салдатаў

Украіна губляе на фронце штодня да сотні салдат забітымі і да 500 байцоў параненымі. Такія лічбы назваў кіраўнік Мінабароны Аляксей Рэзнікаў.

“Зброі, якая ўжо паступіла Украіне, хапіла б для пераможнага супраціву ад любой арміі Еўропы, але не ад РФ, бо рускі Малох мае ў запасе яшчэ шмат сродкаў для пажырання чалавечых жыццяў дзеля задавальнення свайго імперскага эга”,піша ўкраінскі міністр.

Па яго словах, Украіне патрэбнае цяжкое ўзбраенне, прычым неадкладна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі