Што вядома пра настаўніцу з Мядзела, якую знайшлі мёртвай у Мінску

Што вядома пра настаўніцу з Мядзела, якую знайшлі мёртвай у Мінску

У сераду, 13 снежня, прэс-служба Ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама паведаміла пра спыненне пошуку зніклай Аляксандры Хутрэнка. Яе цела знайшлі ўчора каля 17-й гадзіны ў лесапаркавай паласе ў Фрунзенскім раёне сталіцы. “Яна загінула. Прычыны таго, што адбылося высвятляюцца”, — адзначаецца ў кароткім паведамленні міліцыі.

19-гадовая жыхарка Мядзела прыехала ў Мінск 16 лістапада. Наведала сваю сяброўку на вуліцы Цімашэнкі, 34. Раніцай кудысьці пайшла, была апранута ў светлае паліто, джынсы і чорныя берцы. На сувязь яна з таго часу не выходзіла. Пошукамі дзяўчыны займаліся міліцыя і валанцёры.

У Аляксандры Хутрэнка была сярэдняя педагагічная адукацыя. Яна працавала настаўніцай у школе ў Мядзеле. Адрасам рэгістрацыі дзяўчыны пазначаны горад Жабінка Брэсцкай вобласці. Яна спадзявалася працаўладкавацца ў Мінску. 30 снежня Аляксандры споўнілася б 20 гадоў.

Што вядома пра настаўніцу з Мядзела, якую знайшлі мёртвай у Мінску
Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі