Што там з наступам? Выглядае, што УСУ прайшлі Балаклею і падбіраюцца да Купянска

Балаклея пройдзеная? / тэлеграм / voyna_2022
Балаклея пройдзеная? / тэлеграм / voyna_2022

Украінскае ваеннае камандаванне ўпарта не раскрывае падрабязнасцяў наступальных дзеянняў УСУ. У зводках Генштаба па-ранейшаму паведамляецца пра пагрозу авія- і ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі, пра паспяховае адбіццё нападаў праціўніка і ўсё ў такім духу.

Але ўжо відавочна, што цяпер на некаторых участках украінцы не толькі абараняюцца, але і вядуць актыўную падрыхтоўку для будучага маштабнага контрнаступу.

— Украінскія сілы на паўднёвым усходзе Харкаўскай вобласці, магчыма, выкарыстоўваюць перакідку расійскіх войскаў на Паўднёвую вось для правядзення авантурнага, але вельмі эфектыўнага контрнаступу на паўночны захад ад Ізюма, — піша Інстытут вывучэння вайны (ISW). — Украінскія сілы, магчыма, выкарысталі тактычную раптоўнасць, каб 7 верасня прасунуцца як мінімум на 20 кіламетраў у глыб тэрыторыі, якая ўтрымліваецца Расіяй ва ўсходняй частцы Харкаўскай вобласці, адбіўшы прыкладна 400 квадратных кіламетраў тэрыторыі.

Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Сінім адзначаны раёны магчымых наступальных дзеянняў УСУ ў раёне Харкаў — Балаклея / ISW

Нядрэнны старт пад Балаклеяй

"Няспынныя аперацыі Украіны ў Херсонскай вобласці вымусілі расійскія сілы зрушыць акцэнт на поўдзень, што дазволіла ўкраінскім сілам пачаць лакальныя, але вельмі эфектыўныя контратакі ў раёне Ізюма", — піша ISW.

Адна з такіх контратак УСУ — баі пад Балаклеяй, што пачаліся 6 верасня. І хоць украінскае камандаванне пакуль адмоўчваецца на гэты конт, але шматлікія відэа, фота і нават пасты з прарасійскіх паблікаў сведчаць пра прасоўванне ўкраінскіх войскаў у гэтым кірунку.

Адным з вынікаў наступу УСУ каля Балаклеі называюць траплянне ў кацёл пад Волахавым Ярам самарскага і башкірскага спецыяльных атрадаў хуткага рэагавання (САХР).

Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Калі ў Балаклеі яшчэ ідуць баі, то пра абкружэнне зводных атрадаў САХРа пад Волахавым Ярам паведамляюць нават прарасійскія каналы / калаж Еўрарадыё

УСУ набліжаюцца да Купянска?

Па словах ваеннага эксперта, палкоўніка ў запасе Рамана Світана, ізюмская групоўка войскаў РФ амаль абкружаная.

— ...Уся гэтая ізюмская групоўка забяспечваецца праз Купянск з боку расійскіх Валуек і Белгарада — гэта дзве чыгункі, якія сыходзяцца ў Купянску і сілкуюць гэтую ізюмскую групоўку, — кажа эксперт. — Пасля таго як HIMARS пачалі выносіць ізюмскія склады, пераправу, яны адрэзалі ад забеспячэння ізюмскую групоўку і правабярэжную.

Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Прарасійскія крыніцы пішуць, што Шаўчэнкава ўжо пад кантролем Украіны / Всевидящее ОКО

Восьмага верасня з'явіліся паведамленні пра тое, што і пасёлак Шаўчэнкава вызвалены Узброенымі сіламі Украіны. Мяркуючы па ўсім, УСУ ўдалося развіць тактычны поспех у Балаклеі, і не выключана, што баі ў хуткім часе завяжуцца пад Купянскам.

На гэта можа паказваць і заява Віталя Ганчава, кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Харкаўскай вобласці. "На сённяшні дзень у горадзе Купянску складваецца такая сітуацыя, што мы проста вымушаныя забяспечыць эвакуацыю насельніцтва", — кажа чыноўнік.

Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Баі ўжо ідуць у Балаклеі, Волахавым Яры, Шаўчэнкаве. Наступны Купянск?

"Ніякай панікі няма"

Калі камандаванне Украіны не спяшаецца афішаваць падрабязнасці наступальных дзеянняў УСУ, то Z-публікі на ўсю моц бядуюць наконт выніковасці контратак украінскіх войскаў. Пачынаецца гэта з "ніякай панікі няма" і заканчваецца "сітуацыя для нашай групоўкі цяжкая".

Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Скрыншот з Z-пабліка / тэлеграм
Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Скрыншот з Z-пабліка / тэлеграм
Что там с наступлением? Похоже, ВСУ прошли Балаклею и подбираются к Купянску
Скрыншот з Z-пабліка / тэлеграм

Усё ж украінскае камандаванне часам разбаўляе маўчанне пра наступальныя дзеянні УСУ скупымі зводкамі з палёў. Восьмага верасня кіраўнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Аляксей Громаў заявіў, што Узброеныя сілы Украіны на Харкаўскім напрамку вызвалілі больш за дваццаць населеных пунктаў і разам з падраздзяленнямі Нацгвардыі ўклініліся ў абарону праціўніка на глыбіню да пяцідзесяці кіламетраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.