Што расіяне знайшлі на беларускіх мясакамбінатах (фота)

Рассельгаснагляд правёў праверку 4 беларускіх мясакамбінатаў. У папярэдняй справаздачы сказана, што беларускі бок праводзіў свае праверкі фармальна. Падчас гэтых праверак не было знойдзена ніякіх парушэнняў. Пры гэтым падчас сумесных праверак з расійскім бокам выявілася шмат парушэнняў.

"Спецыялістамі Рассельгаснагляду устаноўленыя факты кантамінацыі вырабленай прадукцыі на ўсіх 4 прадпрыемствах на розных этапах вытворчасці і захоўвання, у тым ліку, па прычыне высокай ступені зносу вытворчага абсталявання і нездавальняючага санітарнага стану вытворчых памяшканняў", — гаворыцца ў справаздачы.

Апісанне парушэнняў і нават фатаграфіі з мясакамбінатаў ёсць у справаздачы Рассельгаснагляду.

Самае асноўнае гэта — незавершаны рамонт, дрэнная ўборка і нездавальняючы санітарны стан памяшканняў дзе захоўвалася прадукцыя (вытворчых памяшканняў, халадзільных і маразільных камер). На якіх мясакамбінатах выяўленыя гэтыя парушэнні, не паведамляецца.

"У ходзе сумеснай інспекцыі ўстаноўлена мноства прыкладаў дзеянняў персаналу праінспектаваных прадпрыемстваў, якія пацягнулі забруджванне прадукцыі, якое ў далейшым нікім не кантралюецца, па прычыне недапрацовак праграм вытворчага кантролю".

Фота са справаздачы

Камера захоўвання замарожаных ялавічных паўтуш, прызначаных для экспарту ў РФ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі