Што можна беспакарана красці ў інтэрнэце (спіс)

Спіс таго, што можна беспакарана красці ў інтэрнэце, змешчаны ў 32 і 33 артыкулах закона. “…Дапускаецца выкарыстанне аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў без згоды іх аўтараў або іншых праваўладальнікаў… без выплаты ўзнагароджання за такое выкарыстанне”, — гаворыцца там. І далей пералічваюцца:

1. Урыўкі законна апублікаваных твораў у аб’ёме, які абгрунтаваны мэтай выкарыстання.

2. Выявы твораў мастацтва могуць быць свабодна выкарыстаныя ў каталогах выставаў і выданнях, прысвечаных мастацкім калекцыям.

3. Усё што заўгодна можна публічна выкарыстоўваць падчас разгляду судовых справаў, калі раптам ёсць такая неабходнасць.

4. Любую знойдзеную ў інтэрнэце музыку можна законна выкарыстоўваць падчас пахавання і жалобнай цырымоніі, прычым нават не трэба указваць аўтара твора.

5. Чужыя творы пры ўмове, што вы не з’яўляецеся прафесіяналам альбо толькі рыхтуецеся ім стаць — вучыцеся ў мастацкай навучальнай установе. Альбо, наадварот, хочаце некага навучыць. Адзіная ўмова — пры гэтым нельга атрымліваць прыбытак.

6. Фотаздымкі, выявы архітэктуры альбо карціны можна свабодна трансляваць у інтэрнэце і па тэлебачанні пры той умове, што яны не будуць асноўным аб’ектам трансляцыі і знаходзяцца ў агульным доступе (не пад замком). Прыбытак пры гэтым таксама нельга атрымліваць.

7. Калі аўтар спецыяльна не забараніў выкарыстоўваць свае тэксты і фота, іх можна бясплатна друкаваць у СМІ, пускаць у радыёэфір і паказваць па тэлебачанні і інтэрнэце з той умовай, што яны маюць дачыненне да актуальных палітычных, сацыяльных, эканамічных і рэлігійных падзей.

8. Дзе заўгодна можна публікаваць і выкарыстоўваць публічна зробленыя выступы, прамовы, даклады і іншыя падобныя рэчы.

9. Цалкам альбо часткова могуць быць выкарыстаныя ў інфармацыйных паведамленнях творы, якія былі часткай апісваных падзей. То бок цалкам законна паказаць па тэлебачанні выяву толькі што скрадзенай карціны.

Вялікі мінус — ва ўсіх выпадках бясплатнага выкарыстання кантэнту з “вольнага сеціва” (акрамя, як гаварылася, хаўтураў) неабходна пазначаць аўтара твора. “Ва ўсіх выпадках вольнага выкарыстання твораў і выкананняў, калі іншае не прадугледжанае гэтым раздзелам, павінныя выконвацца асабістыя немаёмасныя правы аўтараў і выканаўцаў выкарыстаных твораў і выкананняў”, — гаворыцца ў гэтым няпростым законе.

Фота 100bankov.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі