Штанге: У беларускіх футбалістаў ёсць праблемы з алкаголем і нікацінам

У беларускіх футбалістаў ёсць праблемы з алкаголем і нікацінам. Аб гэтым сёння заявіў галоўны трэнер нашай каманды Бернд Штанге падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Трэба абмяркоўваць з беларускімі трэнерамі пытанні, звязаныя з выхаваннем футбалістаў, іх ладам жыцця.

У Нямеччыне шматлікія гульцы зборнай наймаюць спецыялістаў па харчаванні. Нашым да гэтага далёка.

У нас ёсць праблемы з алкаголем і нікацінам. Гэта ўсё праблемы выхавання, якія я не вырашу, калі замкну футбалістаў на базе і пачну пад дзвярыма падслухоўваць, чым яны там займаюцца".


"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі