"Шрэк-3" сабраў $122 млн за ўікэнд. Гэта рэкорд!

"Шрэк-3" за першыя выходныя праката ў Паўночнай Амерыцы сабраў 122 мільёны долараў. Гэта новы рэкорд для анімацыйных карцін.

Агенцтва “Associated Press” паведамляе, што трэцяя частка прыгод зялёнага арджаменя пабіла папярэдняе дасягненне, якое належыла мультфільму “Шрэк-2”, на 14 мільёнаў долараў!


Праўда, "Шрэк-3" не здолеў перакрыць рэкордныя 148 мільёнаў долараў, сабраных фільмам "Вораг у адлюстраванні" за першы ўікэнд праката два тыдні таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі