Шоўмен апублікаваў фота з "Пагоняй" і страціў эфіры на АНТ

Дзмітрый Урангель / vrangel.tv
Дзмітрый Урангель / vrangel.tv

Шоўмен Дзмітрый Урангель расказаў, што тэлеканал АНТ больш не паказвае яго аўтарскую рубрыку "Прыгоды капітана Урангеля". Гэта адбылося праз два дні пасля таго, як Урангель апублікаваў у "Інстаграме" фота ў майцы з гістарычным беларускім гербам "Пагоня" і крытычны тэкст аб дзеяннях сілавікоў.

"Я не бачу розніцы паміж арганізаванымі злачыннымі групоўкамі РБ 80-90-х і сённяшнім днём! Тады, у 90-х хлапчукоў і бабуль па дварах не шчамілі, у кут, як жывёл, не заганялі, людзей у палоне масава не трымалі. Такой небяспекі за сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх я не адчуваў як сёння!" — напісаў тады Дзмітрый Урангель.

Шоумен опубликовал фото с "Погоней" и потерял эфиры на ОНТ

Цяпер тэлевядучы вымушаны перакваліфікавацца ў Youtube-блогеры. Усім, хто хоча падтрымаць яго, ён прапануе падпісацца на свой Youtube-канал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі