Шквалісты вецер абясточыў 39 населеных пунктаў Гомельскага раёна

Шквалісты вецер абясточыў 39 населеных пунктаў Гомельскага раёна

Навальнічны фронт прайшоў 13 жніўня па тэрыторыі Гомельскай вобласці. Ён суправаджаўся залевамі і шквалістым ветрам, парывы ​​якога дасягалі 15-25 метраў за секунду. Стыхія пакінула без электрычнасці 39 населеных пунктаў Гомельскага раёна. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Вецер валіў дрэвы, у тым ліку на лініі электраперадач. 

Спецыялісты аднавілі падачу электраэнергіі ў тры з пацярпелых населеных пунктаў Гомельскага раёна. Над ліквідацыяй наступстваў стыхіі працуюць 11 аварыйных брыгад раённых электрасетак. 

Непагадзь пакінула без электрычнасці таксама 13 малочна-таварных фермаў, 8 каналізацыйна-помпавых станцый, 237 трансфарматарных падстанцый. Для падачы электраэнергіі на фермы накіраваны генератары МНС і РЭС.

Кароткачасовае адключэнне электрычнасці было зафіксаванае і ў Лоеўскім раёне. Там рамонтнікі працуюць у дзевяці населеных пунктах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі